Чалавек не можа існаваць без мовы
Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. З дапамогай мовы людзі пазнаюць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляцца вопытам працоўнай дзейнасці.
Няма ніводнага віду дзейнасці чалавека, дзе б не выкарыстоўвалася мова. Без мовы нельга ні авалодаць ведамі, ні нават думаць. Яна дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і засвойваць тое, што гавораць і пішуць, размаўляць і абменьвацца думкамі з сябрамі, бацькамі, настаўнікамі, знаёмымі і незнаёмымі.
Невядомая дарога на канцы языка. Хто пытае, той не блудзіць.
Так народ вобразна выказаў думку, што мова — найважнейшы сродак зносін: дастаткова спытаць — і даведаешся дарогу.