Мова і маўленне
Мова — гэта гукі, літары, словы, словазлучэнні, сказы. Маўленне — гэта выкарыстанне мовы ў зносінах з іншымі людзьмі.
Мову вы вывучаеце ў школе: вывучаеце моўныя сродкі — літары, словы, сказы. Мы выкарыстоўваем іх, калі нам трэба нешта сказаць або напісаць. Калі мы гаворым, то гэта ўжо маўленне.
Слова дзякуй у слоўніку. — «Дзякуй, мама, за смачны сняданак!»
Слова ў слоўніку — адзінка мовы. Калі мы звяртаемся з ім да чалавека, мова становіцца маўленнем.