Нацыянальная мова і яе формы
Беларуская мова — гэта нацыянальная мова беларускага народа. Нацыянальная мова — мова, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі.
Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы існавання.
Нацыянальная мова = літаратурная мова + дыялектная мова.
Так паказвае схема падручніка: і літаратурная мова, і народныя гаворкі ўваходзяць у беларускую нацыянальную мову. Гаворка — не «сапсаваная» мова, а яе мясцовая разнавіднасць.