Алфавіт: гукі і літары
Алфавіт, ці азбука, — гэта збор пісьмовых знакаў — літар. Кожная літара азначае на пісьме гук, з якіх складаецца мова.
Першы алфавіт з 22 літар з’явіўся ў фінікійцаў. У ім былі толькі зычныя. Грэкі, запазычыўшы фінікійскі алфавіт, дадалі галосныя. Большасць алфавітаў свету, у тым ліку і беларускі, маюць фінікійскае паходжанне (паводле кнігі «Гісторыя Старажытнага свету»).
У беларускім алфавіце 32 літары.
Толькі ў беларускім алфавіце (у параўнанні з рускім) ёсць літары і, ў; няма літар и, щ, ъ. Раздзяляльную функцыю выконвае апостраф: сям’я, з’явіўся.