Маўленчая сітуацыя
Маўленчая сітуацыя вызначаецца тым, з кім мы гаворым, дзе гаворым і з якой мэтай.
- З кім: з адным чалавекам; з многімі людзьмі.
- Дзе: у неафіцыйных абставінах (дома, на вуліцы); у афіцыйных абставінах (у школе, на сходзе).
- З якой мэтай: паведаміць пра нешта; абмяняцца думкамі; уздзейнічаць на субяседніка.
«Вітамін» В. Гардзея: дзед частуе ўнука слівамі ў садзе, а ўнук жартуе: «Вось, і праўда, вітамін, ды шкада — усяго адзін».
Гаворыць адзін чалавек з адным (дзед з унукам), абставіны неафіцыйныя (дома, у садзе), мэта — абмяняцца думкамі і пажартаваць.