Мэта і сфера выкарыстання
Афіцыйны стыль выкарыстоўваецца, каб даць канкрэтныя ўказанні, парады, прадпісанні, паведаміць інфармацыю. Яго сфера — справаводства, галіна заканадаўства, права.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. (Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», артыкул 2)
Тэкст закона напісаны для ўсіх грамадзян краіны. Яго мэта — дакладна паведаміць, якія мовы з’яўляюцца дзяржаўнымі.