Словаўтварэнне
Асноўныя спосабы ўтварэння слоў: прыставачны (каціцца → перакаціцца), суфіксальны (брат → брацкі), прыставачна-суфіксальны (лес → узлесак), складанне: асноваскладанне (хлеб + а + завод → хлебазавод), асноваскладанне з суфіксацыяй — складана-суфіксальны спосаб (шмат + пакута + н → шматпакутны), словаскладанне (вечна + зялёны → вечназялёны).
Спосаб утварэння вызначаем, параўноўваючы слова з тым, ад якога яно ўтворана: што да яго дадалося — прыстаўка, суфікс, абодва разам або другая аснова.
Мая Беларусь — гэта гераічная і шматпакутная зямля (Паводле У. Караткевіча).
Шматпакутная ← шмат + пакута: дзве асновы, злучальная галосная а і суфікс -н- — асноваскладанне з суфіксацыяй (складана-суфіксальны спосаб).