Часціны мовы
Часціны мовы — гэта групы слоў, якія маюць агульнае сэнсавае значэнне, марфалагічныя прыметы і выконваюць у сказе пэўную сінтаксічную ролю.
| Група | Часціны мовы |
|---|---|
| Самастойныя зменныя, якія скланяюцца | назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік; дзеепрыметнік (форма дзеяслова) |
| Самастойныя зменныя, якія спрагаюцца | дзеяслоў |
| Самастойныя нязменныя | прыслоўе; дзеепрыслоўе (нязменная форма дзеяслова) |
| Службовыя | прыназоўнік, злучнік, часціца |
| Асобнае месца | выклічнік |
Мы выйшлі з дому. Усё неба палала агнямі (Я. Бяганская).
Мы — займеннік, выйшлі — дзеяслоў, з — прыназоўнік, дому, неба, агнямі — назоўнікі, усё — займеннік, палала — дзеяслоў. Самастойныя словы — члены сказа, прыназоўнік з уваходзіць у склад акалічнасці з дому.