Гутарковы і кніжныя стылі
Стылі маўлення падзяляюцца на гутарковы і кніжныя. Да кніжных стыляў адносяцца мастацкі, навуковы, афіцыйны і публіцыстычны.
| Гутарковы | Кніжныя |
|---|---|
| гутарковы | мастацкі, навуковы, афіцыйны, публіцыстычны |
Гутарковым стылем мы карыстаемся ў штодзённых зносінах — дома, з сябрамі, на перапынку. Кніжныя стылі ўжываюцца ў літаратуры, навуцы, дакументах, газетах і на радыё, тэлебачанні, у інтэрнэце.