Знакі прыпынку ў канцы сказа
У канцы сказа ставяцца наступныя знакі прыпынку: кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е.
- Кропка ставіцца ў канцы апавядальнага і пабуджальнага сказа, калі ён вымаўляецца без моцнага пачуцця: Я набыла мабілку.
- Пытальнік ставіцца ў канцы пытальнага сказа: Якія танцы любіце вы?
- Клічнік ставіцца ў канцы клічнага сказа, які вымаўляецца з моцным пачуццём: Слава продкаў жыве!
- Шматкроп’е ставіцца, калі выказванне не закончана, перапынена або патрабуе паўзы роздуму: Ён баяўся ўзняць вочы…