Што такое складаназлучаны сказ
Сказ, граматычныя часткі якога звязваюцца пры дапамозе інтанацыі і злучальных злучнікаў, называецца складаназлучаным.
У складаназлучаным сказе можа быць дзве і больш граматычных частак.
Мінулае — гэта наша гісторыя, а ў ёй было шмат высокага, прыгожага і гераічнага (Н. Гілевіч).
Дзве часткі. Схема: [ ], а [ ].
Час свой мерны крок чаканіць, і лятуць гадзіны, дні, толькі доўжыцца чаканне цеплыні і чысціні (Н. Гальпяровіч).
Тры часткі: час чаканіць; лятуць гадзіны, дні (два аднародныя дзейнікі); доўжыцца чаканне. Схема: [ ], і [ , ], толькі [ ].