Коска паміж часткамі
Граматычныя часткі складаназлучанага сказа могуць аддзяляцца адна ад адной коскай, працяжнікам і кропкай з коскай.
Звычайна паміж часткамі складаназлучанага сказа, звязанымі адзіночнымі і паўторнымі злучнікамі, ставіцца коска.
Дагарае на ветры мая залатая дуброва, і Паўночная зорка адзіны кірунак дае (В. Зуёнак).
Адзіночны злучнік і. Схема: [ ], і [ ].
Ці то ішло свята, ці то прыйшла вясна (А. Вярцінскі).
Паўторны злучнік: коска перад другім ці то, а перад першым — не. Схема: Ці то [ ], ці то [ ].