Тэкст, тэма і асноўная думка
Тэкст — гэта выказванне, у якім сказы звязаны па сэнсе і граматычна. Сказы ў тэксце аб’яднаны тэмай і асноўнай думкай.
Тэма — гэта тое, пра што гаворыцца ў тэксце. Асноўная думка — гэта тое галоўнае, што выказаў аўтар у тэксце. Яна перадае адносіны аўтара да таго, пра што ён піша, яго ацэнку падзей ці з’яў.
І тэма тэксту, і яго асноўная думка могуць быць выказаны ў загалоўку.
Тэма: «Вясна», «Рыбалка з сябрам», «У грыбах». Асноўная думка: «Вясна — прыгожая пара года», «Удалая рыбалка», «Незвычайная сустрэча».
Загаловак «Вясна» толькі называе, пра што тэкст. Загаловак «Вясна — прыгожая пара года» ўжо паказвае, што думае пра вясну аўтар, — гэта асноўная думка.