Што такое план
План — гэта паслядоўная перадача асноўнай інфармацыі тэксту ў вельмі кароткай форме. Абапіраючыся на план, можна пераказаць твор, захаваўшы яго змест і будову.
Па сутнасці, план — гэта кароткі запіс тэксту. Колькі ў тэксце сэнсавых частак, столькі і пунктаў плана; пункты ідуць у тым самым парадку, што і часткі.
1. Руплівая праца белабокіх птушак. 2. Сарокі самаахвярна абараняюць сваё жытло і будучых дзетак. 3. На дапамогу прыходзіць Валянціна Васільеўна. 4. Уцёкі нахабных захопнікаў.
Чатыры кароткія пункты замяняюць цэлы тэкст «Бойка сарок з варонамі» (практ. 105): па іх можна расказаць, што адбылося і ў якім парадку.