Сказ — асноўны сродак перадачы думкі
Сказ — асноўны сродак перадачы думкі пра пэўныя прадметы і з’явы: Францыск Скарына — беларускі першадрукар і асветнік.
Асобныя словы кніга, расказваецца, старажытная, мудрасць толькі называюць прадмет, дзеянне, прымету. Калі словы звязаны паміж сабой па сэнсе і граматычна, яны перадаюць інфармацыю — атрымліваецца сказ. Некалькі сказаў, звязаных адной тэмай і асноўнай думкай, утвараюць тэкст.
Кніга — Вы, відаць, чулі пра гэту незвычайную кнігу.
Старажытная — Назва гэтай самай старажытнай кнігі — Біблія.
Злева — асобныя словы, справа — сказы з практ. 133. Сказы паведамляюць пра кнігу, а асобныя словы толькі яе называюць.