Граматычная аснова сказа
Граматычную аснову сказа ўтвараюць галоўныя члены — дзейнік і выказнік. Астатнія члены сказа з’яўляюцца даданымі: Я чую музыку лістапада.
Пры разборы сказа дзейнік падкрэсліваем адной рысай, выказнік — дзвюма. Даданыя члены паясняюць галоўныя і залежаць ад іх.
Я чую музыку лістапада.
Аснова — я чую: я — дзейнік, чую — выказнік. Словы музыку, лістапада — даданыя члены сказа.