Умовы маўленчых зносін
Для таго каб адбыліся маўленчыя зносіны, неабходны пэўныя ўмовы: 1) у гутарцы ўдзельнічаюць хоць бы два чалавекі — адраса́нт (адпраўнік — той, хто перадае інфармацыю) і адраса́т (атрымальнік — той, хто яе атрымлівае); 2) у іх павінна быць тэма для абмеркавання; 3) неабходна ведаць мову, на якой адбываюцца зносіны.
Зносіны даюць чалавеку магчымасць расказаць пра свае патрэбы, выказаць пачуцці і перажыванні, падзяліцца з іншымі радасцю ці бядой, папрасіць дапамогі ці пабудзіць да дзеяння. Калі хоць адной умовы няма (чалавек адзін, няма пра што гаварыць, суразмоўцы не разумеюць мовы адзін аднаго), гутарка не адбудзецца.
Просіць Олю Пеця: / — Намалюй мне вецер. (У. Мазго)
Адрасант — Пеця, адрасат — Оля, тэма гутаркі — вецер, мова — беларуская. Усе ўмовы захаваны, таму гутарка адбылася.