Неразвітыя сказы
Сказы, у склад якіх уваходзяць толькі дзейнік і выказнік, называюцца неразвітымі: Лісты ападаюць. Восень настала.
У неразвітым сказе ёсць толькі граматычная аснова. Ён называе прадмет і яго дзеянне, але не паведамляе, які прадмет, дзе, калі і як адбываецца дзеянне.
Беларусы ўпрыгожвалі. Продкі лічылі. Арнамент сімвалізаваў.
У кожным сказе толькі дзейнік (беларусы, продкі, арнамент) і выказнік (упрыгожвалі, лічылі, сімвалізаваў). Сказы неразвітыя — і таму незразумела, што ўпрыгожвалі, што лічылі, што сімвалізаваў арнамент.