Простая мова і словы аўтара
Простая мова — гэта чужое выказванне, перададзенае даслоўна, без змен. Сказ з простай мовай складаецца з дзвюх частак — слоў аўтара і простай мовы: «Давай крыху адпачнём», — ціха прашаптаў Міця слабым голасам (Г. Далідовіч).
Словы аўтара ўказваюць, каму належыць выказванне, як, якім тонам было сказана.
Бабулька спынілася, паставіла сумку на тратуар і прагаварыла ўмольным голасам: «Ці не дапаможаш мне, сынок?» (Паводле Г. Аўласенкі).
Простая мова — «Ці не дапаможаш мне, сынок?»: гэта даслоўныя словы бабулькі. Словы аўтара паведамляюць, хто гаворыць (бабулька) і як (умольным голасам).