Дыялог і рэплікі
Дыялог — размова паміж дзвюма асобамі. Дыялог складаецца з рэплік — выказванняў кожнай асобы.
Сінонімы да слова дыялог — размова, гутарка, гаворка. Слова рэпліка называе не ўсю размову, а толькі адно выказванне аднаго ўдзельніка.
— Выдатна! Тады давай пагаворым пра пустыню. Чаму вярблюдаў называюць караблямі пустыні? Як ты думаеш?
— Караблі плаваюць па моры. Вярблюдам пустыня што караблям мора (Паводле Г. Васілеўскай).
Першая рэпліка належыць бабулі, другая — унуку. Кожнае выказванне аднаго ўдзельніка — асобная рэпліка, нават калі ў ёй некалькі сказаў.