Прыметнік як часціна мовы
Прыметнік — часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?
Пачатковая форма прыметніка — форма назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду: у Беларусі роднай → родны, на чорным полі → чорны.
На чорным полі белая пшаніца родзіць. Стары друг лепшы за новых двух.
Прыметнікі-антонімы ў пачатковай форме: чорны — белы, стары — новы. Сваю пару можна працягнуць: малы — вялікі, злы — добры (практыкаванне 57).