Займеннік як часціна мовы
Займеннік — часціна мовы, якая не называе асобу або прадмет, а толькі ўказвае на іх.
Словы я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны — займеннікі. Яны ўжываюцца замест назоўнікаў і дапамагаюць пазбегнуць паўтораў у тэксце.
Бабуля пытае ўнучку: — Навошта ты будзіш браціка? Унучка адказвае: — Хачу сказаць, каб ён яшчэ паспаў.
Ты ўказвае на ўнучку (з ёй гавораць), ён — на браціка (пра яго гавораць). Займеннікі не называюць герояў, але з тэксту зразумела, на каго яны ўказваюць.