Устаўны гук [й]
У беларускай мове пры вымаўленні ў большасці запазычаных слоў паміж галоснымі ўзнікае устаўны гук [й].
Таму на пісьме пасля і, ы ставім ё, я, е, якія абазначаюць [й] разам з галосным: кіёск, рэгіён, фіялетавы, бібліятэка, дыягназ, алімпіяда.
Кіёск, бібліятэка.
Паміж галоснымі чуецца [й]: ё = [йо], я = [йа].