Свісцячыя і шыпячыя зычныя
Зычныя гукі [з], [з’], [с], [с’], [дз], [дз’], [ц], [ц’] называюцца свісцячымі, а гукі [ж], [ш], [дж], [ч] — шыпячымі.
Паэты выкарыстоўваюць гэтыя гукі, каб перадаць гучанне свету: свісцячыя [с], [з], [ц] — скрып снегу і свіст ветру, шыпячыя [ш], [ж] — шум і шоргат.
Штохвіліны на шашы / Шумна, як на кірмашы. / Шоргат, / Шорах, / Шум птушыны. (Р. Барадулін)
Паўтор шыпячага [ш] дапамагае пачуць шум машын на шашы.