Дзеканне і цеканне
Пераход [д] у [дз’] называецца дзеканне. Пераход [т] у [ц’] называецца цеканне.
Гукі [д] і [т] у беларускай мове заўсёды цвёрдыя. Калі зычны павінен змякчыцца, [д] пераходзіць у [дз’], а [т] — у [ц’]: вада — у вадзе, хата — у хаце.
У сцямнелых нябёсах, што свецяцца, як мільён светлячкоў над зямлёй, заблукала малеча-Мядзведзіца… (Т. Дзям’янава)
Сцямнелых, свецяцца, Мядзведзіца: перад я, е і мяккім [в’] гук [т] вымаўляецца як [ц’], а [д] — як [дз’], таму пішам ц і дз.