Слова — адна з галоўных адзінак мовы
Словы называюць усё, што ёсць на свеце: прадметы, колькасць прадметаў, дзеянні, прыметы. Слова — адна з галоўных адзінак мовы.
Мова, мары, песні — прадметы і з’явы; родная, светлыя — прыметы; пяць, дзесяць — колькасць; спяваць, марыць — дзеянні. Без слоў нельга было б нічога назваць і нічога расказаць.
Родная мова, светлыя мары, пяць песень, цікавы верш.
Мова, мары, песні, верш называюць прадметы і з’явы, родная, светлыя, цікавы — прыметы, пяць — колькасць.