Адназначныя словы
Словы, якія маюць адно лексічнае значэнне, называюцца адназначнымі: водар — прыемны пах, духмянасць.
Адназначнымі часта бываюць назвы месяцаў, раслін, прафесій, прадметаў побыту: ліпень, ландыш, касманаўт, тралейбус.
Водар ландышаў, водар бэзу, водар свежага хлеба.
Ва ўсіх словазлучэннях слова водар мае адно і тое ж значэнне — прыемны пах. Новых значэнняў не з’яўляецца.