Прамое значэнне слова
Слова можа мець прамое і пераноснае значэнне. Прамое значэнне — гэта асноўнае лексічнае значэнне слова: возера — вялікі прыродны вадаём.
У прамым значэнні слова непасрэдна называе прадмет, прымету або дзеянне: гарачы чай, калючы вожык, жалезная рыдлёўка, чэрствы хлеб.
Кропля расы зіхацела на траве.
Кропля тут — маленькая круглая часцінка вадкасці. Гэта прамое, асноўнае значэнне слова.