Што такое сінонімы
Словы, якія называюць адзін і той жа прадмет, з’яву, дзеянне ці прымету, адносяцца да адной часціны мовы, але па-рознаму вымаўляюцца і пішуцца, называюцца сінонімамі: гаворка, гутарка, размова.
Сінонімы ўтвараюць сінанімічны рад. Словы розных часцін мовы (гаворка — гаварыць) і формы аднаго слова (размова — размовай) сінонімамі не з’яўляюцца.
Там на самым відным месцы, як на выстаўцы, віселі нашы малюнкі. — Ого! — здзіўлена сказала мама і спынілася ля нашай выставы (паводле А. Васілевіч).
Выстаўка і выстава — назоўнікі, якія называюць адно і тое ж. Гэта сінонімы. А вернісаж — урачыстае адкрыццё мастацкай выставы.