Мнагазначнае слова ці розныя словы?
Значэнні мнагазначнага слова хоць чым-небудзь падобныя паміж сабой, таму яны падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле.
Зорка — 1. Нябеснае цела, якое можна бачыць, у форме ззяючай кропкі. 2. перан. Пра дзеяча мастацтва, навукі. 3. Фігура з трохвугольнымі выступамі па акружнасці. Ва ўсіх значэннях ёсць агульнае: зорка ззяе, бачная здалёк, мае прамяні.
Журавель¹ — вялікая балотная птушка з доўгімі нагамі і доўгай шыяй. Журавель² — прыстасаванне пры калодзежы, якое служыць для даставання вады.
Ірка ў студню зазірнула. Зорка ў студні патанула. Журавель дастаў вядзерца — зорка ў воблаках смяецца (У. Мазго).
Зорка — мнагазначнае слова. Журавель тут — прыстасаванне пры калодзежы. У слоўніку гэта асобнае слова з лічбай 2, а не значэнне слова «птушка».