Спрадвечна беларускія і запазычаныя словы
Большую частку лексікі складаюць спрадвечна беларускія словы. Яны вызначаюць нацыянальную адметнасць і самабытнасць беларускай мовы: дождж, вопратка, красавік, асілак.
Запазычаныя словы — гэта словы, якія прыйшлі ў беларускую мову з іншых моў: ракета (з нямецкай), цукаты (з польскай), рэспубліка (з лацінскай), паліто (з французскай).
Слова школа ўжывалася і ў лацінскай, і ў грэчаскай мовах. Спачатку яно мела значэнне «занятак у вольны час».
Школа — запазычанае слова. З часам яно атрымала новыя значэнні: установа адукацыі, яе будынак, напрамак у навуцы ці мастацтве, набыты вопыт (паводле І. Шпадарука, практ. 232).