Успамінаем: прамое і пераноснае значэнне
Прамое значэнне — гэта асноўнае лексічнае значэнне слова: возера — вялікі прыродны вадаём. Пераноснае значэнне — гэта лексічнае значэнне слова, якое ўзнікла на аснове падабенства паміж прадметамі, прыметамі, дзеяннямі.
Пераносныя значэнні слоў ляжаць у аснове многіх фразеалагізмаў: у выразе светлая галава слова светлая ўжыта не ў значэнні колеру, а ў значэнні ‘ясная, разумная’.
Кропля расы — кропля цукру (зусім мала).
У першым спалучэнні слова кропля мае прамое значэнне ‘маленькая круглая часцінка’, у другім — пераноснае ‘нязначная колькасць чаго-небудзь’.