Адкуль паходзяць словы алфавіт і азбука
Слова алфавіт утворана ад назваў дзвюх першых літар грэчаскага пісьма — альфа і бэта (з часам стала называцца віта). Слова азбука — ад назваў першых літар славянскага пісьма — аз і букі.
Грэкі ўзялі літары ад фінікійцаў, якія карысталіся іерогліфамі. Першы іерогліф меў выгляд галавы быка (бык па-фінікійску — алеф), другі — выгляд дома (бэт). Спалучэнне альфа і бэта — альфабэтас, або алфавіт (паводле І. Шпадарука, В. Рудакоўскага, практ. 21).
Альфа + бэта → алфавіт; аз + букі → азбука.
Абодва словы — назвы ўсяго набору літар паводле дзвюх першых літар.