Што такое склад
Склад — адзін або некалькі гукаў, якія вымаўляюцца адным штуршком паветра: а-рэх, за-ве-я.
Склад можа складацца і з аднаго гука, але толькі галоснага: першы склад у словах а-рэх, а-сі-на, апошні склад у слове за-ве-я ([йа]).
А-рэх: склады [а] і [рэх].
Кожны склад вымаўляецца адным штуршком паветра; першы склад утварае адзін галосны гук [а].