Як утвараюцца галосныя гукі
Галосныя гукі ўтвараюцца з дапамогай голасу. Пры іх вымаўленні паветра праходзіць праз поласць рота свабодна, не сустракаючы перашкод.
Таму галосныя можна цягнуць і спяваць. Кожны галосны ўтварае склад: колькі ў слове галосных гукаў, столькі і складоў.
Па-гра-ніч-ні-кам.
У слове пагранічнікам пяць галосных гукаў — [а], [а], [і], [і], [а] — і пяць складоў.