Марфема — значымая частка
Прыстаўка, корань, суфікс і канчатак — марфемы. Марфема — найменшая частка слова, якая мае значэнне, таму яе называюць значымай часткай слова.
- Корань добр- у прыметніку добры мае значэнне ‘станоўчае, добрае’.
- Прыстаўка пра- ў дзеяслове прачытаў ужываецца ў значэнні ‘завяршыць дзеянне’.
- Суфікс -ішч- надае назоўніку дамішча павелічальнае значэнне.
- Канчатак -ы ў назоўніку сябры паказвае на значэнне назоўнага склону множнага ліку.
дом — дом-ік — дам-ішч-а
Суфікс -ік- змяншае прадмет (маленькі домік), суфікс -ішч- павялічвае (здаравенны дамішча). Кожная марфема дадае сваё значэнне.