Што такое суфікс
Суфікс — значымая частка слова, якая стаіць пасля кораня і ў асноўным служыць для ўтварэння новых слоў: рыбка, рыбны, рыбак. У слове можа быць некалькі суфіксаў: рыбачок, ляснік, біятланістка, чарнічнік.
Аснова роднасных слоў рыбка, рыбны, рыбак адрозніваецца суфіксамі. Суфікс уваходзіць у аснову слова і разам з коранем выражае яго лексічнае значэнне.
Рыба → рыб-ак → рыб-ач-ок.
Суфікс -ак- утварыў назву асобы — рыбак. Ад слова рыбак з дапамогай суфікса -ок- утварылася ласкальнае рыбачок; пры гэтым к чаргуецца з ч.