Прыстаўкі на -б і -д
Прыстаўкі, якія заканчваюцца на -б і -д, пішуцца нязменна: абступіць, абвестка, падняць, падснежны.
Перад глухім зычным такія прыстаўкі вымаўляюцца з глухім гукам, але на пісьме гэта не перадаецца: [ат]шукаць — адшукаць, [ат]крылі — адкрылі, [ап]ступілі — абступілі. Так пішуцца прыстаўкі аб-, ад-, пад-, над-, перад-.
Нялёгкая работа адшукаць нафту і падняць яе на паверхню.
Чуем [ат]шукаць, [пад]няць, а пішам прыстаўкі ад- і пад- аднолькава ва ўсіх словах.