Агульнае значэнне назоўніка
Назоўнік — гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае прадмет і адказвае на пытанні хто? што?: сябар, птушка, дзіця, глобус, карта, возера.
На пытанне хто? адказваюць назвы людзей і жывых істот (сябар, птушка, дзіця), на пытанне што? — назвы астатніх прадметаў (глобус, карта, возера).
Надзённая задача кожнага чалавека — беражліва выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы. Шануйце прыроду!
Чалавека — каго? (пачатковая форма хто? — чалавек); прыроду — што? (прырода); задача, рэсурсы — што? Усе гэтыя словы — назоўнікі.