Зборныя назоўнікі
Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць аднародных або падобных прадметаў, якія ўспрымаюцца як непадзельнае цэлае: лісце, калоссе, вучнёўства, бярэзнік.
Зборны назоўнік можа абазначаць сукупнасць людзей (дзетвара, студэнцтва), жывых істот (птаства, звяр’ё), аднародных прадметаў (лісце, садавіна, голле).
Лісты — лісце, каласы — калоссе, птушкі — птаства, звяры — звяр’ё.
Лісты, каласы, птушкі, звяры — канкрэтныя назоўнікі ў множным ліку: іх можна палічыць. Лісце, калоссе, птаства, звяр’ё — зборныя: яны называюць усю сукупнасць як адно цэлае.