Родны, давальны, месны: -ы, -і
У залежнасці ад тыпу асновы назоўнікі 3-га скланення ў родным, давальным, месным склонах маюць канчаткі -ы, -і: ночы, рысі, радасці.
Пасля зацвярдзелых зычных (ж, ш, ч, р) пішацца -ы: ночы, рэчы, мышы; пасля мяккіх — -і: рысі, радасці, памяці.
Р. да позняй ночы; Д. радасці; М. у прыгажосці блізкіх азёраў.
Ноч — аснова на зацвярдзелы [ч], канчатак -ы; радасць, прыгажосць — аснова на мяккі зычны, канчатак -і (практ. 216).