Прыметнік называе прымету прадмета
Прыметнік — самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? чый?: добразычлівы, восеньскі, матулін.
Прыметнік звычайна паясняе назоўнік: пытанне да яго ставім ад назоўніка. Абшар (які?) бязмежны, голас (чый?) матулін.
Майму воку адкрываецца бязмежны абшар зямлі. Перада мною рассцілаюцца яе неверагодныя багацці (паводле З. Бядулі).
Абшар (які?) бязмежны, багацці (якія?) неверагодныя. Гэтыя словы называюць прыметы прадметаў — гэта прыметнікі.