Назоўны склон множнага ліку
У назоўным склоне множнага ліку прыметнікі маюць канчаткі -ыя (аснова на цвёрды і зацвярдзелы зычны): зімовыя, бурыя; -ія (аснова на г, к, х і мяккі зычны): дарагія, сінія.
У множным ліку прыметнікі па родах не змяняюцца: зімовыя вечары, зімовыя казкі, зімовыя святы.
Зімовыя вечары, гарадскія вуліцы, ранішнія газеты.
Зімов- — цвёрдая аснова: -ыя. Гарадск- — аснова на к: -ія. Ранішн- — мяккая аснова: -ія.