Як утвараюцца прыналежныя прыметнікі
Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца ад асновы адушаўлёных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў: -аў- (-еў-), -оў- (-ёў-) ад назоўнікаў мужчынскага роду: дзедаў кот, Алесеў камп’ютар, баброў хвост, кавалёў дом; -ін- (-ын-) ад назоўнікаў жаночага роду: Марылін букет, сініцын корм.
Прыналежныя прыметнікі адказваюць на пытанне чый? чыя? чыё? чые? і паказваюць, каму належыць прадмет. Суфіксы -оў-, -ёў- бываюць пад націскам (баброў, кавалёў), -аў-, -еў- — не пад націскам; -еў-, -ёў- пішуцца пасля мяккага зычнага (Алесеў, кавалёў). Суфікс -ын- пішацца пасля ц, ч, ш, ж, дж, р (сініцын, цётчын), у астатніх выпадках — -ін- (мамін, Марылін).
Тата — татаў, дзядзька — дзядзькаў, Федзя — Федзеў; мама — мамін, цётка — цётчын, Света — Свецін (А. Зэкаў).
Тата, дзядзька, Федзя называюць асоб мужчынскага полу — прыметнікі ад іх маюць суфіксы -аў-, -еў-. Мама, цётка, Света — жаночага — суфіксы -ін-, -ын-.