т, к, ч, ц + с → ц
Пры ўтварэнні прыметнікаў з дапамогай суфікса -ск- ад асноў назоўнікаў зычныя т, к, ч, ц у спалучэнні з суфіксальным с перадаюцца літарай ц: брэсцкі, мастацкі, ткацкі, прыпяцкі.
Ад беларускіх назваў на -ічы, -кі, -чы таксама ўтвараюцца прыметнікі з цк: Івацэвічы — Івацэвіцкі раён, Хойнікі — Хойніцкі, Ушачы — Ушацкі.
Брат — брацкі, юнак — юнацкі, чытач — чытацкі, купец — купецкі.
Т, к, ч, ц разам з с суфікса -ск- перадаюцца адной літарай ц: брат + ск → брацкі.