Просты і складаны план
План тэксту можа быць як простым, так і складаным. У складаным плане асобныя пункты маюць падпункты. Гэта адбываецца, калі ў тэксце выдзяляюць вялікую частку, якая ўключае некалькі малых частак.
У простым плане ўсе пункты роўныя па значэнні. У складаным адзін або некалькі пунктаў дзеляцца на падпункты, якія пазначаюць літарамі а), б), в).
3. Выратаванне неслуха.
а) Добры ўчынак жанчыны.
б) Хваляванне шпачыхі.
Частка тэксту пра выратаванне вялікая: у ёй расказваецца, што рабіла жанчына і як паводзіла сябе шпачыха. Таму пункт 3 мае два падпункты.