Што абазначаюць дробавыя лічэбнікі
Дробавыя лічэбнікі абазначаюць частку цэлага або цэлы лік і яго частку: пяць сёмых, дзве цэлыя і тры дзясятыя.
Паводле будовы дробавыя лічэбнікі састаўныя. Яны складаюцца з колькаснага лічэбніка (лічнік) і парадкавага (назоўнік).
2/5 — дзве пятыя; 3,2 — тры цэлыя і дзве дзясятыя; 1,23 — адна цэлая і дваццаць тры сотыя.
Лічнік (дзве, тры, дваццаць тры) — колькасны лічэбнік, назоўнік (пятыя, дзясятыя, сотыя) — парадкавы.