Займеннік указвае, а не называе
Займеннік — гэта часціна мовы, якая не называе прадметы, прыметы, колькасць, а толькі ўказвае на іх: Мова — жывая істота. Яна жыве, а не існуе (К. Чорны). Нідзе няма такіх бяроз, як на маёй Радзіме (Н. Загорская).
Калі займеннік указвае на прымету ці колькасць прадметаў, то ўжываецца з назоўнікам: такія бярозы, столькі год, мая Радзіма.
Здаўна для вырабу такіх фартухоў майстрыхі выкарыстоўвалі найтанчэйшыя льняныя ніткі. Калі столькі нітак праходзіла праз пярсцёнак, то іх можна было выкарыстоўваць для далейшай працы.
Іх указвае на прадмет (ніткі), такіх — на прымету фартухоў, столькі — на колькасць нітак. Што менавіта маецца на ўвазе, мы даведваемся з кантэксту.