Прадмет, прымета, колькасць
Займеннікі гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі ўказваюць на прадметы, іх прыметы і колькасць і называюцца ўказальнымі.
Гэты, той вылучаюць прадмет сярод іншых, такі, гэтакі ўказваюць на прымету, столькі, гэтулькі — на колькасць.
— Танечка, ты ж нядаўна брала гэту кніжку. З таго часу толькі некалькі дзён прайшло. — Там такія цікавыя казкі… — Ты столькі казак вывучыла?
Гэту, таго ўказваюць на прадмет (кніжку, час), такія — на прымету казак, столькі — на колькасць.