Пытальныя і адносныя
Займеннікі хто? што? які? чый? каторы? колькі? называюцца пытальнымі. Займеннікі хто, што, які, чый, каторы, колькі называюцца адноснымі. Пытальныя і адносныя займеннікі з’яўляюцца амонімамі.
Пытальныя і адносныя займеннікі пішуцца і гучаць аднолькава, а адрозніваюцца роляй у сказе. Пытальныя займеннікі ўказваюць на асобу (хто?), прадмет (што?), прымету (які? каторы?), прыналежнасць (чый?), колькасць (колькі?).
— Што ты робіш, Вова? — Пішу пісьмо. — Каму? — Сабе. — Пра што ты пішаш? — Як атрымаю, тады скажу (І. Курбека).
Пытанні аўтару дапамаглі задаць пытальныя займеннікі што, каму (Д. склон ад хто), пра што. Займеннік сабе — зваротны, ужыты ў Д. склоне.